Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі | Навіны МТС
Усе навiны

Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі

З дапамогай мабільнай праграмы «Мой МТС» абаненты могуць дыстанцыйна рашаць усе пытанні, звязаныя з абслугоўваннем — без наведвання салона сувязі або тэлефанавання ў кантактны цэнтр. Прапануем падрабязную інструкцыю, як зарэгістравацца, наладзіць пароль і кіраваць адразу некалькімі мабільнымі нумарамі з адной прылады.

Скарыстаць праграму дапаможа любы сучасны смартфон або планшэт пад кіраваннем платформаў iOS 11.0, Android 5.0 і вышэй.

Як аўтарызавацца і наладзіць пароль

Запусціце праграму. Калі ў вас ужо ёсць пароль, які быў наладжаны раней для інтэрнэт-памочніка, то дастаткова будзе ўвесці аўтарызаваны нумар і гэты пароль, а затым націснуць на кнопку «Увайсці».

Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі
Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі

Калі вы не рэгістраваліся раней у Інтэрнэт-памочніку або забыліся пароль, то перайдзіце па спасылцы «Як наладзіць пароль» або «Не памятаю пароль». Далей увядзіце нумар, які рэгіструецца, новы пароль і націсніце на кнопку «Увайсці».

Як дабавіць дадатковыя нумары

Пасля паспяховай рэгістрацыі першага мабільнага нумара абанент адразу атрымае доступ да вялізнага масіву інфармацыі і інструментаў для кіравання ім. Націсніце на нумар, які размешчаны уверсе галоўнай старонкі. Далей у акне, якое з'явілася, націсніце на спасылку «Дабавіць нумар» побач са значком «+».

Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі
Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі

Увядзіце нумар тэлефона і пароль, які хочаце дабавіць. Калі пароль ніколі не ўстанаўліваўся або забыты, устанавіце яго нанова. Для гэтага трэба адправіць USSD *111*17# з SIM-карты, да якой прывязаны гэты нумар. Пароль павінен складацца з 4-10 сімвалаў. Затым націсніце на кнопку «Увайсці».

Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі

Калі жадаеце дабавіць яшчэ дадатковыя нумары, то паспрабуйце гэтую працэдуру. Пасля гэтага вы зможаце лёгка кантраляваць стан адразу некалькіх рахункаў і кіраваць імі.

Лайфхак: праходзім рэгістрацыю ў праграме «Мой МТС» і аднаўляем забытыя паролі

Таксама з дапамогай праграмы «Мой МТС» можна сачыць за балансам, падключаць і адключаць паслугі, даведвацца пра астаткі трафіка, мінут і SMS, праглядаць гісторыю плацяжоў, уносіць плацяжы па растэрміноўцы, кантраляваць свае выдаткі, абменьваць бонусныя балы ў праграме «МТС Бонус» на карысныя падарункі і многае іншае.

Інтэрнэт-трафік, які генеруе «Мой МТС», з'яўляецца бясплатным.

Падрабязней пра праграму «Мой МТС» глядзіце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна