Зямля на сувязі! МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі» | Навіны МТС
Усе навiны

Зямля на сувязі! МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

МТС запусціў «касмічны» сезон у Мінскім Планетарыі, падтрымаўшы глабальную ініцыятыву «Гадзіна Зямлі». Пад зорным купалам з аншлагам прайшло займальнае мерапрыемства «МТС. Зямля на сувязі». Госці вечара ўбачылі прэм'еру сферычнага навуковага фільма «Цёмны бок свету», паслухалі канцэрт класічнай музыкі ў цемнаце і знайшлі сваю зорку на небе. Акрамя таго, 30 красавіка МТС на гадзіну адключыў падсветку Галоўнага офіса, каб яшчэ раз нагадаць пра неабходнасць адказных адносін да навакольнага асяроддзя.

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

Спецыяльна для праекта «МТС. Зямля на сувязі» была падрыхтаваная прэм'ера - сферычнае кіно «Цёмны бок свету». Няма сумненняў, што штучнае святло дало нам шмат пераваг, але ці задумваліся вы калі-небудзь пра тое, ці ёсць у гэтага адваротны бок? Адказ на гэтае пытанне — у новым фільме, які найбліжэйшым часам з'явіцца на афішы Мінскага Планетарыя.

«Кампанія МТС кожны год далучаецца да глабальнай экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі», заклікаючы ўсіх задумацца пра каштоўнасць нашай планеты. Нам важна не толькі даваць высакаякасныя паслугі сувязі, але і падтрымліваць гармонію паміж тэхналагічным прагрэсам і захаваннем навакольнага асяроддзя. Сённяшняе мерапрыемства - напамін пра важнасць гэтага балансу. Гэта момант, калі мы можам разам падумаць пра ўнікальнасць і захаванне прыгажосці прыроды», — адзначыла Марыя Канасевіч, кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС.

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

Пад зорным купалам планетарыя прайшоў канцэрт у цемнаце ансамбля «Класік-Авангард» Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Кожная нота, выкананая музыкантамі, стала голасам прыроды, які расказвае нам пра прыгажосць і ўнікальнасць нашай планеты. У такой загадкавай атмасферы гледачы змаглі адчуць гармонію з сабой і навакольным светам.

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

Таксама «МТС. Зямля на сувязі» злучыў творчасць з ідэямі беражлівых адносін да планеты на майстар-класах па вырабу свечак і пасадцы кветак. Свечка, зробленая з прыродных матэрыялаў, стала сімвалам клопату пра навакольнае асяроддзе. А пад кіраўніцтвам прафесійнага фларыста госці вечара змаглі пасадзіць веснавую кветку ў кашпо і атрымаць рэкамендацыі па далейшым догляду за раслінай

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

Бясхмарнае надвор'е дазволіла сапраўдным знатакам астраноміі падняцца ў абсерваторыю і ўбачыць зорнае неба з дапамогай тэлескопа.

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

Акрамя таго, 30 сакавіка кліентам салонаў сувязі на Незалежнасці, 95 і Пераможцаў, 5 нагадалі пра міжнародную ініцыятыву «Гадзіна Зямлі», уручыўшы ў падарунак свечкі з чароўнымі прыроднымі водарамі. У знак салідарнасці з тэмай энергаэфектыўнасці з 20:30 да 21:30 кампанія МТС адключыла падсветку свайго Галоўнага офіса.

МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»
МТС адкрыў касмічны сезон у Мінскім Планетарыі ў рамках экалагічнай ініцыятывы «Гадзіна Зямлі»

«Гадзіна Зямлі» - самая масавая экалагічная ініцыятыва на планеце, мэта якой прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да навакольнага асяроддзя. Акцыя заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна