Як не стаць ахвярай кібербулінга? МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі | Навіны МТС
Усе навiны

Як не стаць ахвярай кібербулінга? МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі

МТС правёў адкрытую лекцыю для вучняў гімназіі № 56 г. Мінска ў рамках праекта #ІнтэрнэтБезБулінга. Падчас сустрэчы спецыялісты кампаніі расказалі школьнікам пра прычыны і наступствы кібербулінга, а таксама дзе і як можна атрымаць дапамогу, калі дзеці ўсё ж сутыкнуліся з цкаваннем у інтэрнэце.

МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі
МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі

Сустрэча адбылася ў рамках праекта #ІнтэрнэтБезБулінга, які МТС рэалізуе сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 120 гімназістаў 4-х класаў. Для іх выступіла вядучы спецыяліст па карпаратыўным навучанню кампаніі МТС Таццяна Асінская. Яна падрабязна расказала, што такое кібербулінг, як з ім спраўляцца і хто такія «тролі» ў інтэрнэце.

Таксама з дзецьмі паразмаўляў Андрэй Байкоў, начальнік аддзела эксплуатацыі і тэхнічнай падтрымкі ўпраўлення інавацыйных рашэнняў МТС. Ён падзяліўся тэхнічнымі лайфхакамі, якія дапамогуць абараніць акаўнты дзяцей у сацсетках і пазбегнуць непрыемных сітуацый у інтэрнэце.

МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі
МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі

«У эпоху лічбавай трансфармацыі кібербулінг становіцца ўсё больш актуальнай праблемай, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. МТС, развіваючы розныя сэрвісы для абанентаў, прымае на сябе важную місію ў галіне адукацыі, даючы школьнікам не толькі доступ да тэхналогій, але і навучаючы іх стратэгіям бяспечных паводзін у анлайн-прасторы. Праект #ІнтэрнэтБезБулінга з'яўляецца магутным інструментам для барацьбы з цкаваннем у сетцы», — адзначыла Марыя Канасевіч, кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС.

Падчас сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне і атрымалі адказы на пытанні пра правільныя паводзіны ў анлайн-свеце. Акрамя таго, кожнае дзіця атрымала воркбук «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтарамі». У дапаможніку ў даступнай форме раскрыта тэма кібербулінга: тэарэтычная інфармацыя чаргуецца з творчымі і практычнымі практыкаваннямі. Воркбук дапамагае бацькам і педагогам навучыць дзяцей эфектыўнай стратэгіі абароны.

МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі
МТС расказаў школьнікам пра правілы бяспекі ў лічбавым асяроддзі

«Такія лекцыі і навучальныя матэрыялы - важны крок у абароне і падтрымцы нашых вучняў у лічбавым свеце. Вельмі прыемна, што тэлекам-аператар надае ўвагу тэме бяспекі дзяцей у інтэрнэце. Забараніць карыстацца сучаснымі тэхналогіямі - немагчыма. Важна навучыць дзяцей годна паводзіць сябе ў інтэрнэце і правільна рэагаваць на патэнцыйна небяспечныя сітуацыі. А таксама расказаць ім, куды звяртацца па дапамогу ў выпадку неабходнасці», — падзялілася Цяленчанка Лілія Вянадзьеўна, класны кіраўнік 4 «А» класа гімназіі № 56 г. Мінска.

Ініцыятыва МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга накіравана на прафілактыку цкавання ў інтэрнэце сярод дзяцей і падлеткаў. У рамках праекта створаны навучальныя ролікі, тэст-трэнажоры і воркбук па антыбулінгу, якія дапамагаюць атрымаць больш інфармацыі пра анлайн-цкаванне і навучаюць дзяцей, бацькоў і педагогаў бяспечным паводзінам у сетцы.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна