Google+

“БелЛіт: мабільны гід”. Літаратурная дыскусія і падарункі для выдатнікаў

17.05.2018

Праект “БелЛіт: мабільны гід” выходзіць на фінішную прамую. Заключная дыскусія «Зала славы беларускай літаратуры: хто нашыя геніі?» адбудзецца 23 мая.

Дзяліцца думкамі і меркаваннямі будуць кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык, перакладчыца, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай мовы i лiтаратуры лiцэя БДУ Марына Казлоўская, паэт і мадэратар Андрэй Хадановіч.

Спікеры закрануць пытанні, як папулярызаваць белліт, хто (і чаму) яго сёння чытае, ці з’яўляюцца пераклады часткай нацыянальнай літаратуры. Акрамя таго, гаворка пойдзе пра стэрэатыпы і шляхі іх пераадолення, недаацэненых аўтараў і вяртанне забытых імёнаў.

Напрыканцы імпрэзы будуць падведзены вынікі праекта. “Выдатнікі”, якія наведалі не менш пяці лекцый, атрымаюць дыпломы і падарункі ад МТС.

Для наведвання трэба зарэгістравацца на сайце gidbellit.by. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак а 19-й гадзіне. Нагадваем, што ўсе лекцыі праекта бясплатныя.

Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Лекцыі па беларускай літаратуры ад пісьменнікаў, выкладчыкаў і медыйных персон праходзілі з сакавіка па май. Для слухачоў гэта стала магчымасцю адкрыць для сябе новыя грані беларускай літаратуры, задаць пытанні экспертам і правесці час у кампаніі аднадумцаў.

Читайте наши новости в формате RSS. http://corp.mts.by/rss/

Что такое RSS?


Техническая поддержка

телефон 0860, 8 017 237-98-28