Запрашаем на наступную лекцыю ў межах праекта “БелЛіт: мабільны гід” | Новости МТС
Назад

Запрашаем на наступную лекцыю ў межах праекта “БелЛіт: мабільны гід”

Праект “БелЛіт: мабільны гід” працягваецца. Наступная лекцыя адбудзецца 21 сакавіка. У цэнтры ўвагі будзе «Беларуская літаратура: “вялікая” ці “малая”?» — якое месца яна займае ў сусветнай літаратуры, з дапамогай якіх крытэрыяў можна яго вызначыць, якой нашу літаратуру бачаць за мяжой і якой мы бачым яе самі?

Наведванне лекцый бясплатнае. Рэгістрацыя на сайце праекта gidbellit.by, тут знойдзеце і тэмы заняткаў. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4), пачатак у 19:00.

Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Пісьменнікі, выкладчыкі, медыйныя персоны знаёмяць слухачоў з творамі беларускіх аўтараў, затым разам абмяркоўваюць творы.

Акрамя таго, літаратурныя аматары маюць магчымасць падпісацца на email-рассылку з тэматычнымі матэрыяламі і прайсці цікавыя тэсты.

Першыя ўдзельнікі лекцый ужо атрымалі залікоўкі, дзе будуць адзначаны наведванні заняткаў. Напрыканцы праекта выдатнікі, якія праслухаюць усе лекцыі і пройдуць тэсты, атрымаюць “чырвоныя” дыпломы.

Предыдущая

Следующая