Што такое TWIN-карта | Падтрымка МТС

Што такое TWIN-карта

Азначэнне

TWIN-карта - гэта камплект з дзвюх SIM-картаў (асноўнай і дадатковай), замацаваны за адным нумарам тэлефона.

Уласцівасці

  • магчымасць прымаць/здзяйсняць тэлефанаванні, карыстацца мабільным інтэрнэтам з дзвюх SIM-картак;

  • SIM-карты могуць выкарыстоўвацца з абаненцкім абсталяваннем у адным з двух рэжымаў:

  • па чарзе (адна SIM-карта дзейнічае, другая SIM-карта не актыўная ў сетцы МТС);

  • адначасова (дзве SIM-карты адначасова актыўныя ў сетцы МТС).

Заўвага

Рэжым выкарыстання SIM-карты вызначаецца абанентам самастойна пры актывацыі паслугі «Падключэнне TWIN-карты» і не можа быць зменены дыстанцыйна.

Асаблівасці

  • атрымліваць SMS-паведамленні магчыма толькі на адну SIM-карту;
  • сачыць за балансам і папаўняць рахунак неабходна толькі для аднаго нумара.