Чаму не рэкамендуецца выконваць вымярэнне скорасці праз Wi-Fi | Падтрымка МТС

Чаму не рэкамендуецца выконваць вымярэнне скорасці праз Wi-Fi

Вынікі вымярэння скорасці праз Wi-Fi з'яўляюцца недакладнымі, паколькі на бесправадное злучэнне ўплывае мноства знешніх фактараў, якія пагаршаюць яго якасць.

Што можа пагаршаць якасць работы Wi-Fi

Асноўныя фактары, якія адмоўна ўплываюць на скорасць і стабільнасць Wi-Fi і іншых бесправадных сетак:

  • Аддаленасць камп’ютара ад роўтара.

Чым больш адлегласць паміж камп’ютарам (смартфонам) і маршрутызатарам (роўтарам) – тым горшая якасць прыёму сігналу Wi-Fi і, адпаведна, ніжэй скорасць перадачы даных.

  • Наяўнасць перашкод паміж роўтарам і камп’ютарам.

Тоўстыя сцены, перакрыцці і столі будынкаў, розныя аб'екты, уключаючы мэблю, змешчаныя паміж камп’ютарам і роўтарам, пагаршаюць узровень сігналу бесправадной сеткі, змяншаючы яго стабільнасць і скорасць перадачы даных.

  • Іншыя электронныя прылады.

Іншыя Wi-Fi маршрутызатары суседзяў, Bluetooth-прылады, ЗВЧ-печы, радыётэлефоны і іншыя крыніцы радыёвыпраменьвання, якія знаходзяцца паблізу, ствараюць перашкоды сігналу Wi-Fi і таксама зніжаюць яго стабільнасць і скорасць абмену данымі.

Пры наяўнасці аднаго або некалькіх вышэйзгаданых фактараў якасць работы сеткі Wi-Fi пагаршаецца, таму з мэтай атрымання максімальна дакладных вынікаў тэсціравання скорасці хатняга інтэрнэту рэкамендуецца замест Wi-Fi злучэння выкарыстоўваць правадное падключэнне.